Роза Маратаўна Турарбекава () — беларускі палітолаг, палітык. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнтРоза Турарбекова. Новый образ страны. Особенности внешней политики Турции в отношении постсоветских стран // Беларуская думка, № 4 — 2012.

Біяграфія Нарадзілася 15 ліпеня 1970 года ў г. Алматы (Казахская ССР). Вучылася ў школе № 69, пасля — у гімназіі № 10.

У 1992 годзе скончыла Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі, у 1995 годзе — аспірантуру КазДУ.

У 1997—1998 гадах — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін Універсітэта «Кайнар» (Казахстан). З 2000 года — дацэнтка кафедры міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.

Звольнена з ўніверсітэта ў 2021 годзе ў час шырокамаштабных палітычных чыстак. Тады, паводле яе, у канцы года прыйшлі спісы ў дэканаты факультэтаў усяго ўніверсітэта, у якіх іх былі пазначаныя асобы, якіх трэба звольніць, панізіць на пасадзе або каго трэба выклікаць на прафілактычную гутарку.

Працавала запрошаным прафесарам у ЕГУ (Літва). Даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Гісенскага ўніверсітэта імя Юстуса Лібіха (Германія), стыпендыят Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Запрошаны прафесар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва ў Астане (Казахстан).

Выступае як пастаянная экспертка ў штотыднёвай праграме Еўрарадыё, каментуе міжнародныя падзеі.

Сяброўка міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады 2-га склікання.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 30 навуковых публікацый і 85 публіцыстычных матэрыялаў. Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны, праблемы рэгіянальнай бяспекі ў Азіі, знешняя палітыка дзяржаў Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі.

Сям’я У шлюбе з беларускім этнографам Паўлам Церашковічам.

Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі