Агравацыя (ад — абцяжарванне, С.22) — перабольшанне хворым якога-небудзь сімптому або хваравітага стану. Чыннікам могуць быць трывога, страх, падвышаная самаўнушальнасць і/або недаверлівасць. У судовай і ваеннай псіхіятрыі агравацыя часта з’яўляецца варыянтам сімуляцыі, пры якой прадстаўляюцца ў перабольшаным выглядзе сімптомы наяўнага або перанесенага раней псіхічнага разладу. Асабліва да яе схільныя асобы, якія пакутуюць на разлады асобы, дысацыятыўныя (канверсійныя) разлады (раней званыя істэрыяй), ятрагенію. Паталагічная агравацыя сустракаецца ў асоб з псіхічнымі разладамі (часцей за ўсё пры істэрычным разладзе асобы), якія імкнуцца прайграць карціну сур’ёзнага саматычнага захворвання.
Катэгорыя:Сімптомы псіхічных расстройстваў