Універсітэт Святой Ганны () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Чэрч-Пойнт у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Агульная характарыстыка Гэта франкамоўны ўніверсітэт, адзіны ўніверсітэт з фанцузскай мовай навучання ў так званых марскіх правінцыях Канады. Ён быў заснаваны 1 верасня 1890 года святаром Густавам Бланшам, каб садзейнічаць атрыманню вышэйшай адукацыі выхадцамі з Францыі ў Новай Шатландыі. Універсітэт быў названы ў гонар святой Ганны, маці Дзевы Марыі.
Структура Факультэт мастацтваў і навук Факультэт прафесійных студый
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады