Хасэ Рыкельмэ-і-Лопес-Бага (; 31 жніўня 1880 — 28 студзеня 1972) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Ваенную кар’еру пачаў у чэрвені 1897 года. Значную частку сваёй службы правёў у іспанскім пратэктараце Марока. На 1921 год даслужыўся да звання палкоўніка і стаў начальнікам туземнай паліцыі.
У гады Рыфскай вайны ўдзельнічаў у адваяванні Тэтуана.
У 1929 годзе стаў членам Ваеннага суда, які судзіў Хасэ Санчэса Гера, што ўзначаліў паўстанне артылерыстаў у Сьюдад-Рэале. За апраўданне лідара мяцежнікаў Рыкельмэ пераведзены ў запас.
Пры абвяшчэнні Другой рэспублікі ў красавіку 1931 года вернуты ў армію і атрымаў званне дывізійнага генерала. Рыкельмэ прызначылі камандуючым III ваеннай акругі ў Валенсіі, потым II у Севільі"Anoche fue firmada la combinación de altos mandos militares", ABC (15 de febrero de 1935). Пры ваенным міністры Гіль-Роблесе звольнены ў запас як прыхільнік левыхJulio Gil Pecharromán (1997). La Segunda República. Esperanzas y frustraciones. Madrid: Historia 16, pp. 87-88.
У пачатку грамадзянскай вайны ў 1936 годзе падтрымаў урад Народнага фронту. Узначаліў I ваенную акругу. Камандаваў урадавымі войскамі ў баях за Алькасар і пад ГвадарамайHugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 349, прыпыніў наступленне праціўніка ў ЭстрэмадурыHugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 408. У пачатку верасня яго войскі пацярпелі сур’ёзную паразу ў бітве пры Талаверы, што прывяло да звальнення Рыкельмэ і судовага пераследу. Аднак у 1938 годзе ён быў апраўданы і вярнуўся на службу ў якасці каманданта Барселоны.
Пасля падзення Каталоніі ў 1939 годзе генерал адправіўся ў эміграцыю ў Францыю. Там ён быў членам вышэйшага праўлення Іспанскага нацыянальнага саюзаHartmut Heine (1983). La oposición política al franquismo. De 1939 a 1952. Barcelona: Crítica, ISBN 84-7423-198-1, pág. 228.
Памёр у Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Сям’я Быў двойчы жанаты: першы шлюб з Мілаграс Ахеда ВаронаCruz Roja Española, marzo 1925, Doc. Num. 53.460, другі — з Мануэлай Руіс ХуанAlicia Alted Vigil (1991) «La Cruz Roja Republicana Española en Francia, 1945-1986». Historia Contemporánea, 6:223-249. Ад першай жонкі ў яго было 2 дзяцей: сын АўгустаJoan Villaroya i Font (1999) Els bombardeigs de Barcelona durant la guerra civil 1936-1939. Publicacions de l'Abadia de Montserrat p. 71 і дачка Роза. Ад другой жонкі было 2 дачкі — Марыя Рыкельмэ Руісhttp://www.imdb.com/name/nm0728163/ і Марыя-Хасэ.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Генералы Іспаніі