Міжнародны аэрапорт імя Джуліуса Ньерэрэ (, ); — міжнародны аэрапорт у Дар-эс-Саламе, найбуйнейшым горадзе Танзаніі. Размешчаны за 12 км на паўднёвым захадзе ад цэнтра горада. Абслугоўвае рэйсы ў Афрыку, Еўропу і Блізкі Усход. Названы ў гонар Джуліуса Ньерэрэ, першага прэзідэнта краіны. Да кастрычніка 2005 года меў назву Міжнародны аэрапорт Дар-эс-Салам ( [DIA]).
Катэгорыя:Дар-эс-Салам Катэгорыя:Аэрапорты, названыя ў гонар людзей