Франсіска Гарсія-Эскамес-і-Ін’еста (; 1 сакавіка 1893 — 12 чэрвеня 1951) — іспанскі ваенны дзеч, генерал-маёр, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Кадыс.
Ваенную кар’еру пачаў у пяхоце. У Рыфскай вайне атрымаў ганаровы крыж Сан-Фернанда. Напярэдадні ліпеньскага путчу 1936 года служыў у Навары ў званні палкоўніка. Далучыўся да змоўшчыкаў на чале з генералам Эміліа Мола, якія рыхтавалі паўстанне супраць урада Народнага фронту.
У пачатку грамадзянскай вайны камандаваў калонай з фалангістаў і рэкетэ. З падраздзяленнем высунуўся з Памплоны ў напрамку Мадрыда. Прайшоў праз Альфару, Лагронью, Сорыю і дабраўся да ўскраіны Гвадалахары, так і не ўзяўшы яе. Далей прызначаны камандуючым дывізіі «Сорыя». Узначальваў войскі нацыяналістаў у баях пад Гвадарамай, на Хараме і на Эбры. У 1938 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала. Далей прыняў удзел у Арагонскай аперацыі.
У пасляваенны час быў ваенным губернатарам БарселоныAuge y caída de una líder carlista en el Franquismo: María Rosa Urraca Pastor, por Antonio Manuel Moral Roncal, en la web de la revista Aportes, consultado el 28 de enero de 2019., потым Севільі. Даслужыўся да генерал-маёраDecreto de 13 de abril de 1942, en el BOE, consultado el 28 de enero de 2019.. 2 сакавіка 1943 года прызначаны генерал-капітанам Канарскіх астравоўDecreto de 2 de marzo de 1943, en el BOE, consultado el 28 de enero de 2019..
Узнагароджаны Вялікім Крыжам Баявой ЗаслугіDecretos de 30 de septiembre de 1943, en el BOE, consultado el 28 de enero de 2019..
Памёр у горадзе Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ. Пасмяротна стаў маркізам Самасьеры.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генерал-маёры Катэгорыя:Генералы Іспаніі