У маі 2024 года ў Новай Каледоніі пачаліся беспарадкі пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю, якія дазволілі ўдзельнічаць у галасаваннях мігрантам, што прыбылі пасля заключэння Нумейскага пагаднення 1998 года.

15 мая Францыя абвясціла аб надзвычайным становішчы на востраве і аб уводзе дадатковага кантынгенту войск для падтрымання парадку.

Перадгісторыя Новая Каледонія з’яўляецца заморскай тэрыторыяй Францыі. Тут пераважна жыве карэннае насельніцтва меланезійцы-канакі (41,7% насельніцтва на 2019 год). Яны, як правіла, маюць больш нізкі сацыяльна-эканамічны статус, чым еўрапейцы і іншыя пасяленцы. З 1970-х гадоў на востраве дзейнічае сепаратысцкі Канакскі сацыялістычны фронт нацыянальнага вызвалення (КСФНВ). У 1984 годзе ўспыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і праціўнікамі незалежнасці. У 1988 годзе бакі заключылі Маціньёнскія пагадненні, усталяваўшы статус-кво ў пытанні абвяшчэння незалежнасці на 10 гадоў да падпісання новага пагаднення. У 1998 годзе было падпісана Нумейскае пагадненне, па ўмовах якога Новая Каледонія атрымлівала шырокую аўтаномію, сепаратысты маглі правесці тры рэферэндумы аб незалежнасці, а ў выбарах удзельнічалі б толькі тыя, хто пражываў на тэрыторыі вострава да моманту заключэння пагаднення.

У 1999 годзе канстытуцыйны суд Францыі прыняў паняцці «грамадзянства Новай Каледоніі» і «абмежаванага электарату», але прапанаваў «слізгальны» тэрмін пражывання, каб вырашыць, хто мае права галасаваць. У 2007 годзе гэта абмежаванне было «замарожана», у выніку чаго толькі мясцовыя грамадзяне і тыя мігранты, якія пражывалі ў краіне да 1998 года, атрымалі магчымасць удзельнічаць у выбарах. У 2018, 2020 і 2021 адбыліся рэферэндумы аб незалежнасці Новай Каледоніі. У першых двух большасць з невялікай перавагай выказалася супраць абвяшчэння незалежнасці. Апошні рэферэндум праігнараваны і не быў прызнаны прыхільнікамі незалежнасці, на падставе пандэміі COVID-19.

26 снежня 2023 года Дзяржаўны савет Францыі прыйшоў да высновы, што дзеючыя правілы галасавання, замацаваныя Нумейскім пагадненнем, істотна адхіляюцца ад прынцыпаў усеагульнасці і роўнасці выбарчага права, выключаючы з права голасу людзей, якія нарадзіліся ў Новай Каледоніі або пражывалі там на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У сувязі з гэтым, у пачатку 2024 года французскі ўрад пачаў перагляд Канстытуцыі, які «размарозіў» бы электарат з ліку тых, хто жыве на востраве больш за 10 гадоў. Даванне мігрантам права галасаваць пачало пагражаць пазіцыям карэннага насельніцтва. Актывізаваўся рух за незалежнасць.

Развіццё падзей Беспарадкі ўспыхнулі 13 мая на фоне абмеркавання прыняцця закона ў парламенце. Былі разрабаваны супермаркеты і аўтасалоны. Хваляванні закранулі сталіцу Нумеа і суседнія гарады. Успыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і лаялістамі/ Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што на востраў накіроўваецца падмацаванне паліцыі.

Улады ўвялі каменданцкі час, публічныя сходы былі забароненыя на два дні. Прэм’ер-міністр Францыі Габрыэль Аталь у адказ забараніў выкарыстанне TikTok, які выкарыстоўваўся ўдзельнікамі беспарадкаў (забарона знятая 29 мая). Акрамя таго, 15 мая ўведзена надзвычайнае становішча. Для забяспячэння правапарадку прыцягнуты вайсковыя фарміраванніNouvelle-Calédonie : cinq « responsables radicaux et violents » sont assignés à résidence, annonce Darmanin.

Станам на 16 мая ў сутычках загінула 5 чалавек, у тым ліку 2 жандары (18 мая колькасць ахвяр павялічылася да 6). Агульная матэрыяльная шкода склала 200 мільёнаў еўра. Частка вострава выйшла з-пад кантролю ўладаўЧасть Новой Каледонии вышла из-под контроля властей.

Кіраўніцтва Новай Каледоніі, лідары прыхільнікаў незалежнасці і лаялістаў заклікалі землякоў «да розуму» і парадку, выступіўшы супраць гвалту. Лаялісты тым часам сталі фарміраваць узброеныя апалчэнні для падтрымкі сілавікоў і абароны кварталаў.

22 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыбыў у Новую Каледонію. У аэрапорце ён заклікаў сепаратыстаў разблакаваць дарогі. Для барацьбы з пратэстоўцамі накіравана больш за 3 тыс. паліцыянтаў і жандараў, перакідваліся браневікі і верталёты. Тым часам колькасць загінулых вырасла да 7.

26 мая лідары прыхільнікаў незалежнасці заявілі пра мэту поўнай незалежнасці ад Францыі, а таксама заклікалі ўдзельнікаў беспарадкаў прапусціць гуманітарную дапамогу ў кантраляваныя бунтаўшчыкамі раёны. 31 мая французскія ўлады абвясцілі аб аднаўленні поўнага кантролю над Нумеа пасля буйной паліцэйскай аперацыі ў раёне Рыўер-Салі, у выніку якой было арыштавана 12 чалавек.

7 чэрвеня паранены сілавікамі мужчына з Паіты сканаў ад атрыманых траўмаўNouvelle-Calédonie : un huitième mort après une fusillade entre des gendarmes et des indépendantistes survenue lundi. 11 чэрвеня памёр яшчэ адзін пацярпелы ад дзеянняў сілавікоўCrise en Nouvelle-Calédonie : l’homme grièvement blessé par un gendarme à Dumbéa le 29 mai est décédé, neuf tués par balle à déplorer. 23 чэрвеня ў Нумеа зноў успыхнулі беспарадкі, падчас якіх пратэстоўцы падпалілі ратушу, а таксама некалькі паліцэйскіх машын.

1 ліпеня паліцыя і GIGN правялі аперацыю на ўсходнім узбярэжжы вострава. 10 ліпеня адбылася перастрэлка паміж сіламі бяспекі і мяцежнікамі, адзін чалавек загінуў.

15 жніўня меркаваны стралок быў застрэлены французскай паліцыяй у горадзе Тыа, дзе пераважае канаксае насельніцтва, у выніку чаго колькасць загінулых падчас беспарадкаў дасягнула 11 чалавек.

У канчатковым выніку сітуацыя паступова супакойвалася. 2 снежня каменданцкі час быў адмененыhttps://la1ere.francetvinfo.fr/nouvellecaledonie/le-couvre-feu-est-leve-sur-tout-le-territoire-de-la-nouvelle-caledonie-a-partir-de-ce-lundi-2-decembre-1541746.html.

Роля Азербайджана У ліпені 2023 года пры садзейнічанні Азербайджана была створана Бакінская ініцыятыўная група па барацьбе з неакаланіялізмам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі залежных тэрыторый Францыі, у тым ліку з Новай Каледоніі. Падчас акцый пратэсту канакскія пратэстоўцы неаднаразова ўздымалі сцяг Азербайджана.

Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен абвінаваціў Азербайджан ва ўмяшанні ў пратэсты, адзначаючы, што пратэстоўцы размахваюць азербайджанскімі сцягамі і ходзяць у футболках Бакінскай ініцыятыўнай групы. Азербайджан адхіліў якія-небудзь абвінавачванні ў падтрымцы пратэстоўцаў. У сваю чаргу Бакінская ініцыятыўная група ў сваёй заяве падтрымала барацьбу канакскага народа супраць неакаланіялізму.

Крыніцы

Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:2024 год у Францыі Катэгорыя:Май 2024 года