Віктар Пятровіч Тышчанка () — савецкі энтамолаг, фізіёлаг, эколаг і сістэматык, вучань . Прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія Нарадзіўся 15 студзеня 1937 года ва Улан-Удэ. Яго бацька Пётр Антонавіч Тышчанка быў інжынерам-будаўніком гідраэлектрастанцыйProfessor Victor P. Tyshchenko (1937–1986) and his contribution to Russian arachnology.
У 1954 годзе паступіў на біёлага-глебавы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і да канца жыцця меў цесныя сувязі з кафедрай энтамалогіі. В. П. Тышчанка пачаў працаваць над кандыдацкай дысертацыяй 1959 годзе і пасля атрымання ступені кандыдата навук ў 1963 годзе быў прызначаны выкладчыкам і навуковым супрацоўнікам. У 1969 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры энтамалогіі біёлага-глебавага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якой загадваў да 1986 года.
Распрацоўваў тэорыю фізіялагічных механізмаў фотапедыядычных рэакцый, унёс вялікі ўклад у савецкую арахналогію. Аўтар навучальнага дапаможніка і падручніка для ўніверсітэтаў па фізіялогіі насякомых, аўтар падручніка «Уводзіны ў тэорыю эвалюцыі». Першы старшыня секцыі арахналогіі Усесаюзнага энтамалагічнага таварыства, доктар біялагічных навук.
Памёр 24 мая 1986 года.
Асноўныя працы Тыщенко В. П. Определитель пауков европейской части СССР / Академия наук СССР, Зоологический институт, Научный совет по проблеме «Биологические основы, реконструкции и охраны животного мира»; [отв. ред. А. А. Стрелков] Ленинград : Наука, Ленинградское отделение, 1971. — 280, c.
Тыщенко В. П. Физиология фотопериодизма насекомых // Тр. ВЭО, 1977. — Т.59 — 152 с.
Спасылкі Кафедра энтомологии Санкт-Петербургского университета в XX-м веке
Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Энтамолагі Расіі Катэгорыя:Энтамолагі СССР Катэгорыя:Арахнолагі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў