Уладзімір Генадзевіч Бабічаў (нар. 23 жніўня 1991, в. Сваташыцы, Дубровенскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў в. Сваташыцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура святаў (народныя)».

Працаваў дырэктарам Раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна; першым сакратаром Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Талачынскай акругі № 30. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні.

Узнагароды Узнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.

Сям'я Халасты.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання