Оўк-Рыдж () — горад у штаце Тэнесі, ЗША. Насельніцтва — 29 156 чалавек (2019, 27-ы па колькасці жыхароў горад штата). Заснаваны ў 1942 годзе падчас «Манхэтэнскага праекта» — праграмы ўрада ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі ў гады Другой сусветнай вайны. У Оўк-Рыджы размяшчаліся прадпрыемствы па ўзбагачэнні ўрана.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Меган Фокс — амерыканская актрыса Уільям Шэперд — астранаўт
Катэгорыя:Гарады Тэнесі