Служба агульнай разведкі, САР — разведвальная служба федэральнага ўрада Судана, створаная ў ліпені 2019 года на базе былой Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, НСРБ (, Jihaaz Al Amn Wal Mukhaabaraat Al Watani). Гісторыя
Падчас прэзідэнцтва Амара аль-Башыра Нацыянальная служба разведкі і бяспекі была неверагодна магутным органам. Актамі аб нацыянальнай бяспецы 1999 і 2010 гадоў яна атрымала шырокія паўнамоцтвы. Яе часта называюць тайнай паліцыяй.
Спецслужба вяла дзейнасць і мела агентаў на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе. Так, напрыклад, НСРБ створана шырокая агентурная сетка ў Іраку.
Акрамя таго, НСРБ кіравала сіламі аператыўнай падтрымкі.
З 2004 па 2009 год спецслужбу ўзначальваў Салах Гош. Пазней пасаду кіраўніка займаў Махамед Ата аль-Мулу. У 2018 годзе Гош прызначаны паўторна.
13 красавіка 2019 года падчас дзяржаўнага перавароту Гош быў звольнены з пасады кіраўніка агенцтва. На яго месца прызначаны Абу Бакр Мустафа.
Так як падчас Суданскай рэвалюцыі НСРБ удзельнічала ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, то было прынята рашэнне аб яе скасаванні. Канстытуцыйным дэкрэтам Пераходнага ваеннага савета № (33) 2019 года орган перайменаваны ў Службу агульнай разведкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Спецслужбы Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя