Універсітэт Святога Стэфана () — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Сент-Стывен у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.
Агульная характарыстыка Гэта галоўным чынам магістарскі ўніверсітэт з упорам на тэалогію, мір і прымірэнне, які прапануе ў асноўным гібрыдныя дыстанцыйныя праграмы магістратуры. Ён быў афіцыйна адчынены 15 ліпеня 1975 года з шасцю студэнтамі і невялікай групай выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Універсітэт мае невялікі кампус, размешчаны на галоўнай вуліцы горада. Галоўны будынак, Парк-Хол, адносіцца да часоў Канадскай канфедэрацыі ХІХ стагоддзя.
Структура Школа багаслоўя і культуры Інстытут рэлігіі, міру і справядлівасці Цэнтр даследаванняў прымірэння
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады