Нясіярві () — возера на паўднёвым захадзе Фінляндыі, найбуйнейшае ў рэгіёне Тамперэ.

Плошча возера складае 256 км², глыбіня да 58 м. Возера мае сцёк на поўдзень, у возера Пюхяярві (). Нясіярві зарэгуліраванае плацінай. Ажыццяўляюцца суднаходства і транспарціроўка лесу.

Геаграфія Нясіярві падзелена на тры буйных водных раёна: Нясіселькя, Кал'енселькя і Ванкавесі. Паўднёвая частка возера — адкрытыя шырокія воды і малалікія астравы, у паўночнай частцы астравоў больш. Берагі Нясіярві высокія, берагавая лінія звілісты. На берагах растуць хваёвыя лясы, вада ў возеры злёгку афарбаваная дамешкам гумуса, але ўвогуле празрыстая.

Паміж Насіярві на поўначы і Пюхяярыі на поўдні знаходзіцца горад Тамперэ. Так як узроўні гэтых азёр адрозніваюцца на 18 метраў, паміж імі цячэ рака Тамеркоскі даўжынёй 945 метраў.

Катэгорыя:Азёры Фінляндыі