Семіха Берксой (, 24 мая 1910, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 15 жніўня 2004, Стамбул, Турцыя) — турэцкая і тэатра і кіно. Лічыцца першай опернай спявачкай Турцыі. Дзяржаўны артыст Турцыі (1998).

Біяграфія Нарадзілася ў Стамбульскім квартале Чэнгелькёй. Маці была мастачкай. Семіха вучылася ў Стамбульскай кансерваторыі.

Кар’ера Семіхі Беркса пачалася з ролі Семіхі ў першым турэцкім гукавым фільме «İstanbul Sokaklarında», знятым Мухсінам Эртугрулам у 1931 годзе. Затым грала ў аперэтах у стамбульскіх тэатрах. У 1934 годзе выканала першую турэцкую оперу «Özsoy». У тым жа годзе яна дэбютавала на міжнароднай сцэне, выступіўшы ў Германіі і Партугаліі. У 1939 годзе Семіха Берксой выканала арыю Арыядны з оперы «Арыядна на Наксасе».

У 1972 годзе завяршыла кар’еру опернай спявачкі, але працягнула граць у тэатрыSebnem Arsu (August 23, 2004) «Semiha Berksoy, 94, Turkish Star of Opera and Art, Dies» , The New York Times..

Памерла 15 жніўня 2004 года ў Стамбуле ад ускладненняў пасля аперацыі на сэрцы. У Семіхі засталася дачка Зеліха Берксай.

24 мая 2019 года, у дзень ста дзевяці гадоў з дня нараджэння Сяміхі Беркса, Кампанія Гугл выпусціла дудл, прысвечаны ёй.