Беларуска-інданезійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Інданезіяй, устаноўленыя 18 чэрвеня 1993 года.

Гісторыя Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўсталяваныя 18 чэрвеня 1993 года.

У 2008 годзе была заключана дамоўленасць аб стварэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтвеХохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 114..

У жніўні 2011 года ў Джакарце адкрыта пасольства БеларусіХохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 114., першым паслом стаў Уладзімір Лапата-Загорскі. 18—20 сакавіка 2013 года беларускі лідар А. Р. Лукашэнка наведаў Інданезію з дзяржаўным візітам.

У верасні 2015 года ўлады Інданезіі вырашылі ўсталяваць бязвізавы рэжым для турыстычных паездак грамадзян Беларусі працягласцю да 30 дзёнДвусторонние отношения Республики Индонезии и Республики Беларусь.

Эканамічныя адносіны Тавараабарот паміж Беларуссю і Інданезіяй павялічыўся з 1995 года па 2014 год з 1,8 млн долараў да 220 млн долараўХохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 115.. У далейшым тавараабарот знізіўся і ў 2021 годзе склаў 35,6 млн долараўШведко П., Тавгень Е. Выход белорусских экспортеров на рынки Индонезии и Малайзии // Наука и инновации. — 2023. — № 6 (244). — С. 47..

У 2000 годзе паміж урадамі дзвюх краін было падпісана гандлёвае пагадненне. У 2012 годзе пачаліся абмежаваныя пастаўкі прадукцыі Беларускага аўтамабільнага заводаХохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 114..

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва У 2013 годзе Інданезія падпісала праграму беларуска-інданезійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтваХохлова Н. И., Трусов А. И. Индонезия как стратегический партер Белоруссии в Азиатско-Тихоокеанском регионе // Право и управление. XXI век. — 2015. — № 2 (35). — С. 115..

Крыніцы

Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Беларусі Катэгорыя:Знешняя палітыка Інданезіі