Андалу́сі́я, або Андалу́зіяНапісанне Андалу́сі́я і Андалузія паводле артыкула Націск Андалу́зія паводле ( [andaluθia], ) — іспанская аўтаномная супольнасць, якая складаецца з васьмі правінцый: Альмерыя, Гранада, Кадыс, Кордава, Малага, Севілья, Уэльва і Хаэн. Яе сталіцай з’яўляецца Севілья. Андалусія знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Еўропы, на поўдні абмываецца Гібралтарскім пралівам і Міжземным морам, на захадзе мяжуе з Партугаліяй і Атлантычным акіянам. Унутры Іспаніі на поўначы Андалусія мяжуе з Эстрэмадурай і Кастылія — Ла Манчай, на ўсходзе з Мурсіяй.

Гісторыя Тэрыторыя Андалусіі з найстаражытных часоў была заселеная рознымі этнасамі. У VIII стагоддзі да н.э. у выніку кантактаў мясцовага насельніцтва (тартэсіі, іберы) з фінікійцамі, кельтамі і іншымі плямёнамі ўтварылася дзяржава Тартэс. З VII стагоддзя тэрыторыя кантралявалася пунійцамі, якія захавалі свой уплыў на поўдні Пірэнейскага паўвострава нават пасля распаду Тартэса ў канцы VI стагоддзя да н.э.

У 206–205 гадах да н.э. тэрыторыя Андалусіі была заваяваная Рымам і ў 197 годзе да н.э. уключаная ў склад правінцыі Бліжняя Іспанія, якая з 14 года н.э. называлася Бетыка. У 409 годзе тэрыторыю засялілі вандалы. Пасля іх пераходу ў Афрыку ў 429 годзе Андалусія трапіла пад уладу Свеўскага каралеўства, а з 554 года — Візантыі. У канцы VII стагоддзя яна была заваяваная вестготамі, а ў 711 годзе Вестгоцкае каралеўства было разгромлена арабамі. Заваяваныя землі Пірэнейскага паўвострава арабы назвалі «біляд аль-вандалус» («краіна вандалаў»), адкуль і паходзіць назва «Андалусія».

У 756 годзе на тэрыторыі Андалусіі ўзнік Кордаўскі эмірат (з 929 года — Кордаўскі халіфат), які ў 1031 годзе распаўся на шэраг эміратаў (гл. Аль-Андалус). У ходзе Рэканкісты да 1492 года Андалусія была цалкам адваяваная ў арабаў і стала часткай Іспанскага каралеўства.

Сучасны перыяд З другой паловы XIX стагоддзя ў Андалусіі шырока распаўсюдзіліся рэспубліканскія і федэралісцкія ідэі. У гады Другой Іспанскай Рэспублікі (1931–1936) насельніцтва Андалусіі змагалася за аўтаномію. са студзеня 1982 года Андалусія з’яўляецца аўтаномнай вобласцю Іспаніі.

Вядомыя асобы

Давід Бісбаль Пабла Пікаса Крыстабаль Лопес Рамера (нар. 1952) — іспанскі рымска-каталіцкі клірык, архібіскуп. Антоніа Бандэрас

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтаномныя супольнасці Іспаніі