Партрэт Мішэля Лек’ена — адзін з серыі рэтраспектыўных партрэтаў другой паловы XVIII стагоддзя з прадстаўнікамі дамініканскага ордэна, якія паходзяць з Полацка. Аўтар невядомы. Мастацтвазнавец А. Хадыка прыпісвае аўтарства полацкіх партрэтаў Ігнацію Дарэці (1703—1768)Т. У. Явіч. Беларускія мастакі — навучэнцы Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2003 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2004—172 с., іл.. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
На партрэце выяўлены выдатны французскі спецыяліст у галіне храналогіі, знаўца класічных і ўсходніх моў (1661—1733). На палатне выяўлены вобраз навукоўцы, што тыпалагічна ідзе ад выяў гуманістаў эпох італьянскага Адраджэння. У партрэце адчуваецца кантраст паміж знешняй клерыкальнай формай і ўнутранай сутнасцю чалавека эпохі Асветы, які з пашанай адносіцца да розуму і духоўнай дасканаласці.
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Полацка