Simba — брытанскі колавы бронетранспарцёр, распрацаваны GKN Sankey .
Гісторыя Машына распрацавана для экспартных продажаў. Прэзентацыя першага ўзора адбылася ў 1978 годзе на выставе Aldershot.
Выпрабаванні БТР праходзілі ў Форт-МагсайсайManila's Blazing Lion of Iron, page 60, Asiaweek, January 19, 1990..
У 1990-я гады Узброеныя сілы Філіпін, размясцілі заказ на 150 машын. Восем былі пастаўлены ў поўным камплекце, два ў разабраным выглядзе і яшчэ два ў камплекце. Астатнія пазней сабраны на Філіпінах на прадпрыемстве кампаніі Asian Armored Vehicle Technologies Corporation. Невялікая колькасць БТР Simba была ўзята на ўзбраенне Прэзідэнцкай групы бяспекі.
Апісанне У машыне ўсталяваны дызельны рухавік Perkins. Каробка перадач — паўаўтаматычная Clark 13.1 HR 28422, з чатырма перадачамі наперад і двума назад.
БТР здольны перавозіць да 10 чалавек. Дэсант можа спешыцца з машыны праз вялікія дзверы ў задняй частцы або дзверы ў левай частцы корпуса.
Узбраенне прадстаўлена кулямётамі .50 BMG (12,7x99 мм НАТА) і M2 Browning. Некаторыя машыны абсталёўваліся 25-мм гарматай і спараным з ёй 7,62-мм кулямётам.
Заўвагі
Катэгорыя:Бранятэхніка Вялікабрытаніі