Палеская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Месціца паміж вул. Маякоўскага і р. Свіслач. Паводле інфармацыі сайта "Мінскі праменад": "Вуліца цягнецца каля сямісот метраў з поўначы на поўдзень, і яе няцотны бок з'яўляецца заходняй мяжой гэтага невялікага ўчастка індывідуальнай прыватнай забудовы. Яе ж цотны бок паступова раствараецца сярод толькі што пабудаваных сучасных шматпавярховак вуліцы МаякоўскагаПолесская улица // Минский променад". Славутасці На вуліцы захаваўся 4-павярховы дом, пабудаваны ў 1963-64 гг на скрыжаванні з Аранскай вул.; будынак належыць БелдзяржхарчпрамуСпіс будынкаў Палескай вуліцы на Рhotobuildings. Таксама архітэктурнай адметнасцю скрыжавання Аранскай і Палескай вул. з'яўляецца будынак Caspian Plaza (2019)Спіс будынкаў Палескай вуліцы на Рhotobuildings.
Спасылкі
Палеская вуліца на карце АТО.ВУ Здымкі архітэктуры вуліцы на сайце "Минский променад" Спіс будынкаў Палескай вуліцы на Рhotobuildings
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)