Сантас Урдзінаран (;  — ) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Нападнік. Чэмпіён свету 1930.

Біяграфія Сантас Урдзінаран правёў усю сваю кар’еру ў складзе аднаго клуба — «Насьяналь» (з 1919 па 1933) на пазіцыі правага крайняга нападніка. Сантас — малодшы брат іншага былога іграка зборнай Уругвая, трохразовага чэмпіёна Паўднёвай Амерыкі і фармальна Алімпійскага чэмпіёна 1924 Антоніа Урдзінарана. У Антоніа была мянушка «Баск» (сям'я Урдзінаранаў паходзіць з баскаў), у той час як Сантаса празвалі «Маленькім баскам» менавіта па той прычыне, што ён быў малодшым братам Антоніа.

На чэмпіянаце свету 1930 Урдзінаран правёў адзін матч — стартавы для зборнай Уругвая, супраць Перу. Акрамя таго, Сантас Урдзінаран — двухразовы (1924, 1928) алімпійскі чэмпіён і трохразовы (1923, 1924, 1926) чэмпіён Паўднёвай Амерыкі.

Сантас Урдзінаран — пяціразовы чэмпіён Уругвая: 1919, 1920, 1922, 1923, 1924.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1930 Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе