«Жывая спадчына Беларусі» () — найменне Беларускага нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама адпаведнага Інтэрнэт-партала, на якім гэты Інвентар размешчаны.
Нацыянальны інвентар «Жывая спадчына Беларусі» быў створаны ў 2014 г. камандай экспертаў Інстытута культуры Беларусі, пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА. Ён уяўляе сабой базу даных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), якія былі вылучаны пры непасрэдным удзеле іх носьбітаў і выканаўцаў — супольнасцей, груп, асобных людзей, а таксама экспертаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, а затым, па рашэнню Беларускай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Асноўнай мэтай Нацыянальнага інвентару з’яўляецца забеспячэнне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і яе ўстойлівага развіцця, падтрымка носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны; уключэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сферу рэгіянальнай палітыкі.
Базавыя прынцыпы Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі:
з’яўляецца адкрытым рэсурсам; пастаянна змяняецца і дапаўняецца новымі звесткамі; створаны з ужываннем новых тэхналогій і ўяўляе сабой шматузроўневую базу даных; фіксуе ўсе рызыкі і праблемы, звязаныя з захаваннем нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі; ствараецца пры актыўным удзеле носьбітаў — супольнасцей, груп і асобных людзей; фарміруецца ў выніку сістэмнай дзейнасці рэгіёнаў па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі НКС, а таксама на падставе прапаноў, якія паступаюць непасрэдна ад носьбітаў спадчыны, альбо ад няўрадавых арганізацый; адлюстроўвае духоўную культуру беларускага народа ў яе пастаянным развіцціПрактычнае кіраўніцтва / А. Сташкевіч [і інш.]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2013. — 164 с. : іл. // https://livingheritage.by/Publikacyi/Praktycznaje_kiraunictva.pdf.
Крытэрыі інвентарызацыі Адметнасць. Інвентар уключае ўсе адметныя і тыповыя элементы НКС Беларусі, якія характарызуюць яе культурную традыцыю і адрозненне ад іншых; Прывязка да месца, лакалізацыя. НКС заўсёды звязана з месцам свайго паходжання гістарычна і ментальна; Значнасць для супольнасці, якой належыць. НКС спрыяе яднанню людзей у межах супольнасці, падтрымлівае супольнасць цалкам і кожнага ў ёй; Шчыльна звязана з акаляючым прыродным і культурным атачэннем. НКС падтрымлівае прыняты лад жыцця, спрыяе культурнаму дыялогу ў межах супольнасці і па-за ёй;
НКС не змяшчае гвалту і не супярэчыць міжнародным праваахоўным актам; Мае ўстойлівыя механізмы трансляцыі. Існуе выразнае жаданне носьбітаў захаваць сваю НКС як індыкатар іх самаідэнтыфікацыі; спрыяе ўстойліваму развіццю рэгіёна.
Структура інвентару Усе элементы НКС у базе даных Інвентару размеркаваныя па катэгорыям і ў адпаведнасці з геаграфічнай лакалізацыяй. Сярод вылучаных катэгорый: выканальніцкія мастацтвы; вусныя традыцыі і формы выражэння; светапогляд людзей і міфалогія; традыцыйныя рамёствы і кулінарыя, традыцыйныя цырымоніі, а таксама — практыкі захавання НКС. Адпаведна і пошук можна весці па катэгорыям ці згодна з тапаграфіяй, альбо непасрэдна — у раздзеле Інвентару.
На сайце Інвентару, які з’яўляецца даволі значным інтэлектуальным і адукацыйным рэсурсам, акрамя ўласна Інвентару НКС, размешчаны навіны, якія пастаянна аднаўляюцца, актуальны каляндар падзей, звязаных з НКС, розныя інфармацыйныя рэсурсы, публікацыі і метадычныя рэкамендацыі, а таксама — шмат фота і відэа.
Спасылкі
Катэгорыя:Культурная спадчына Беларусі Катэгорыя:Базы даных Катэгорыя:Сайты Беларусі