Ацэлот () — лёгкі брытанскі бронеаўтамабіль. У брытанскай арміі мае пазначэнне Foxhound.

Распрацаваны кампаніяй Force Protection Europe і аўтабудаўнічай фірмай Ricardo. Прызначаны для армейскай разведкі, патрулявання, кіравання агнём і тылавой падтрымкі на любой мясцовасці. Машына спраектаваная так, што лёгка разбіраецца і збіраецца з заменай частак кузава. «Ацэлот» мае паасобныя прывады на ўсе чатыры колы. V-вобразнае дно добра супрацьстаіць асколкам і дазваляе эфектыўна рассейваць энергію выбуху.

Брытанскае Міністэрства абароны прыняло рашэнне прыняць «Ацэлот» на змену асноўнай машыны спецсіл — «Снэтч» фірмы Land Rover, якая выклікала нямала нараканняў у брытанскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеянняў у Іраку і Афганістане. У 2010—2011 гадах было закуплена 200 адзінак.

ТТХ Баявая маса: 7500 кг Экіпаж (дэсант): 2 (6 ?) чал. Памеры Даўжыня па корпусе 5,32 м Шырыня: 2,1 м Вышыня: 2,35 м Максімальная хуткасць: 110 км/г Рухавік: дызель з турбанаддувам

Спасылкі BBC — Snatch Land Rover's replacement is revealed by MoD

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Вялікабрытаніі