Алесь Пятровіч Госцеў нар. (2 мая 1948, Калінінград) — беларускі краязнаўца і выкладчык https://bis.nlb.by/ru/documents/129982 Госцеў Аляксандр (Алесь) Пятровіч на сайце bis.nlb.by . Аўтар кніг па гісторыі Гродна.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Калінінградзе, але ўжо ў год свайго нараджэння апынуўся ў Гроднеhttp://www.grodno.by/grodno/authors/gostev_a_p.html Гостев Алесь: биография на сайте www.grodno.by. Скончыў школу № 7 (1966), а пасля інстытут Янкі Купалы (1970; настаўнік фізікі сярэдняй школы) . Служыў у войску, а пазней працаваў на ДВА «Азот». З 1992 года выкладаў у гарадзенскім Ліцэі № 1.
Удавец.
Дзейнасць краязнаўцы
З 1976 года актыўна займаўся краязнаўствам Гродна і Гродзеншчыны. Удзельнічаў у напісанні шматлікіх кніг па гісторыі Гродна. У якасці суаўтара супрацоўнічаў з такімі вядомымі гродзенскімі гісторыкамі, як Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч і інш. Распрацаваў аўтарскую сістэму школьнага краязнаўства і разам з калегамі і вучнямі стварыў у Ліцэі № 1 музей.
Краязнаўца выступаў з культурнымі ініцыятывамі, сярод якіх была прапанова аб увекавечанні ў назвах вуліц Гродна імёнаў гістарычных дзеячаў.
У 2012 годзе за сваю краязнаўчую дзейнасць атрымаў прэмію Ядкоўскага.
Выбранныя творы Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). — Гродна: Пергамент, 1997. — 140 с. «Кронон. Летопись города на Немане (1116—1990)» (1993) «Королевский город Гродно» (2006, 2008, 2009, 2010) «Гродназнаўства» (2009, 2010) «От Фортов до Коложи» (2012) Известные личности Гродно / А. П. Гостев. - Изд. 2-е, исправленное. - Херсон : Олді-Плюс : Гродно, ЮрСаПринт, печ. 2015. - 259 с.
Спасылкі Старонка Алеся Госцева ў Фэйсбуку
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі