Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шарлаттаўн у правінцыі Востраў Прынца Эдуарда, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт вядзе свае карані з 1804 года, калі віцэ-губернатар Эдмунд Фанінг і заканадаўчы савет вострава заклікалі да стварэння каледжа. Да 1820 года быў узведзены першы будынак каледжа. Каледж быў перайменаваны ў гонар прынца Уэльскага, будучага караля Эдуарда VII у 1860 годзе. Універсітэт вострава Прынца Эдуарда — гэта пазаканфесіянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1969 годзе шляхам аб'яднання Каледжа прынца Уэльскага, заснаванага ў 1834 годзе, і Універсітэта Святога Дунстана, заснаванага ў 1855 годзе. Кампус размешчаны на рагу Бельведэрскай і Універсітэцкай вуліц у Шарлаттаўне, сталіцы Вострава Прынца Эдуарда, пабудаваны на 54 гектарах зямлі.
Структура Факультэт мастацтваў Факультэт бізнэсу Факультэт адукацыі Факультэт магістратуры і аспірантуры Факультэт ведаў, адукацыі, даследаванняў і прыкладных студый карэннага насельніцтва Факультэт медыцыны Факультэт медсястрынства Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт устойлівага праектавання Каледж ветэрынарыі Школа матэматычных і інфарматычных навук Школа змены клімату і адаптацыі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады