Ана Карыч (; 13 мая 1941, Перушыч, Югаславія — 9 кастрычніка 2014, Заграб, Харватыя) — югаслаўская і харвацкая актрыса тэлебачання, кіно і тэатра.

Біяграфія Нарадзілася 13 мая 1941 года ў пасёлку Перушыч. Яе бацька быў рэстаўратарам музея мастацтваў. Хадзіла ў сярэднюю школу ў Заграбе. Затым паступіла ў Акадэмію Драматычнага Мастацтва Заграба, якую скончыла ў 1963 годзе.

Яна пачала здымацца ў пачатку 1960-х гадоў, яшчэ да заканчэння Акадэміі Драматычнага Мастацтва. Яе дэбютнымі фільмамі сталі «Carevo novo ruho» («Новая сукенка караля») і «Pustolov pred vratima» («Авантурыст каля дзвярэй») 1961 года. Хоць у першую чаргу Ана Карыч была вядомая як тэлевізійная актрыса, яна таксама з’явілася ў шматлікіх кіна- і тэатральных пастаноўках. Некаторы час працавала ў тэатры «камедыя».

Карыч знялася ў шэрагу вядомых харвацкіх фільмаў у такіх рэжысёраў як Антэ Бабая, Нікола Танхофер, Звонімір Беркавіч і Крсто Папіч. За сваю кар’еру выканала 49 роляў у фільмах і 12 — на тэлебачанні. Грала ролі прыгожых, высакародных і пачуццёвых жанчын.

Атрымала харвацкую тэатральную прэмію 2004/2005 года за тэатральную радыёпастаноўку. У 2010 годзе яна атрымала прэмію Фабіяна Шавагавіча за ўклад у харвацкі кінематограф (pristupljeno 9. listopada 2014.). Яна заваявала «Залатую арэну лепшай актрысе» на кінафестывалі ў Пуле ў 2012 годзе за галоўную ролю ў фільме «Noćni brodovi», рамантычнай драме рэжысёра Ігара Міркавіча.

Сканала 9 кастрычніка 2014 года у Заграбе — у адзін дзень з вядомым харвацкім акцёрам Барысам Бузанчычам, з якім яна разам працавала і сябравала. Пахавана 14 кастрычніка на заграбскіх могілках Мірагай.

Спасылкі