«Dingo ATF» ( — «бронетранспарцёр») — нямецкі бронетранспарцёр вытворчасці кампаніі Krauss-Maffei Wegmann, прыняты на ўзбраенне Бундэсвера ў 2003 годзе.

Канструкцыя Корпус машыны складаецца з бранявой сталі і камбінаванай броні MEXAS па STANAG 4569 класа 3 ад 7,62 × 51 мм куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў на 60 м, процітанкавых мін і самаробных выбуховых прылад з 8 кг трынітраталуолу.

Бронетранспарцёр абсталяваны дыстанцыйна-кіраванай турэллю, усталяванай на даху машыны ў сярэдняй частцы корпуса: штатным узбраеннем з’яўляецца 7,62-мм кулямёт MG-3, замест якога могуць быць таксама ўстаноўлены 12,7-мм кулямёт M3M або 40-мм аўтаматычны гранатамёт HK GMG.

Створаны на паўнапрывадным шасі Unimog. Здольны пераадольваць цяжкапраходную мясцовасць.

Варыянты Бронемашына выпускаецца ў некалькіх мадыфікацыях: Dingo 1 — базавы варыянт, на шасі Unimog S5000 Dingo 2 — патрульны бронеаўтамабіль, больш позняя мадэль, на шасі Unimog U5000 Dingo 2 A3.2 — бронетранспарцёр з падоўжаным корпусам Dingo 2 MPPV PC — камандна-штабная машына Dingo 2 AC Ambulanz — санітарная машына Dingo 2 BÜR — машына назірання, абсталявана радарам Dingo 2 Polizei — паліцэйскі бранявік CBRN Dingo — машына хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай і ядзернай разведкі

Прымяненне Бронемашыны ўжываліся ў ходзе баявых аперацый у паўднёвым Ліване бельгійцамі і Афганістане немцамі і чэхамі.

Аператары

 — 12 Dingo 1 NBC і 66 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 72..  — 219 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 74..  — 247 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 97..  — 48 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 115..  — 20 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 122..  — 10 Dingo 2, станам на 2016 годInternational Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 280. — ISBN ISBN 9781857438352.  — 21 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 83. — 43 Dingo 2, станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 211.

Іншыя аператары

Пешмерга — выкарыстоўваецца да 14 адзінак Dingo 1, станам на 2016 годInternational Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 491. — ISBN ISBN 9781857438352.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён Катэгорыя:Бранятэхніка Германіі