Усць-Цы́лемскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Геаграфія Раён размешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Іжэмскім і Удорскім раёнамі, Усінскім гарадскім паселішчам, а таксама з некаторымі раёнамі Архангельскай вобласці і ў прыватнасці з Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёна складае 42 500 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.

Гісторыя Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года. У Аўтаномную вобласць Комі (Зыран) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасля ВАВ.

Дэмаграфія Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю комі-зыран. Асноўнае насельніцтва раёна складаюць рускія (паморы) і ненцы.

Адміністрацыйны падзел У склад раёна ўваходзяць 11 сельскіх паселішчаў. Назва Адміністрацыйны цэнтр Ёрміцкае с/п с. Ёрміца Замежнае с/п с. Замежная с/п Карові Ручэй с. Карові Ручэй Нерыцкае с/п с. Нерыца Наваборскае с/п с. Новы Бор с/п Окунеў Нос с. Окунеў Нос Сярэднебугаеўскае с/п с. Сярэднее Бугаева Уескае с/п с. Уег Усць-Цылемскае с/п с. Усць-Цыльма Хабарыскае с/п с. Хабарыха Трусаўскае с/п с. Трусава

Транспарт Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і снегаходы. Аўтамагістраляў, якія звязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Комі