Куйбышаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Бетліца.

Геаграфія Куйбышаўскі раён мяжуе з Людзінаўскім, Кіраўскім і Спас-Дземенскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Смаленскай абласцямі. Плошча раёна складае 1243 км².

Гісторыя Мокраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР на тэрытарыяльнай аснове Мокраўскай воласці Бежыцкага павета (цэнтр — сяло Мокрае) і першапачаткова ўваходзіў у склад Раслаўльскай акругі Заходняй вобласці.

Пастановай УЦВК «Аб скарачэнні сеткі раёнаў Заходняй вобласці» 1 студзеня 1932 годзе Мокраўскі раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж суседнімі раёнамі — Якімавіцкім, Кіраўскэ і Спас-Дземенскім.

16 мая 1939 года раён з цэнтрам у сяле Мокрае быў адноўлены, але ўжо пад новай назвай — Куйбышаўскі. Дагэтуль Заходняя вобласць ужо была падзелена на Смаленскую і Арлоўскую вобласці; такім чынам, Куйбышаўскі раён цяпер уваходзіў у Смаленскую вобласць.

5 ліпеня 1944 года Куйбышаўскі раён увайшоў у склад новастворанай Калужскай вобласці. 13 сакавіка 1945 года райцэнтр быў перанесены ў пасёлак Бетліца.

У 1962—1965 гадах раён быў часова скасаваны, яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад Кіраўскага раёна.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці