Dzik — шматмэтавы бронеаўтамабіль польскай вытворчасці. Вырабляецца заводам AMZ у горадзе Кутна.
Апісанне Прызначаны як для патрулявання, так і для інтэрвенцыі, а таксама ў якасці бронетранспарцёра для выкарыстання рознымі міратворчымі і паліцэйскімі сіламі. Яго браня забяспечвае абарону ад куль калібра 7,62 мм. Dzik аснашчаны турбадызельным рухавіком магутнасцю ў 146 к. с.
Варыянты Dzik выпускаецца ў чатырох варыянтах на базе аднаго шасі: Dzik-АТ (AT antiterrorystyczny — антытэрарыстычны) з 3 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек і 10 амбразурамі для стральбы. Dzik-2 з 5 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек, 8 амбразурамі і кулямётнай вежай на даху. Dzik-3 (таксама вядомы пад іракскім пазначэннем Ain Jaria 1) з 4 дзвярыма, умяшчальнасцю да 11 салдат, 13 амбразурамі, кулямётнай вежай і двума падвойнымі дымавымі гранатамётамі. Dzik Cargo з 2 дзвярыма, 2 амбразурамі, ёмістасцю да 3 чалавек і грузавым адсекам.
Пакупнікі таксама могуць набыць бронемашыны ў санітарным і зенітным варыянтах.
Некалькі аўтамабіляў Dzik-AT былі закупленыя польскім МУС і павінны замяніць састарэлыя БТР-60 у якасці асноўнай антытэрарыстычнай машыны на службе. Dzik-2 выкарыстоўваліся польскай вайсковай паліцыяй, дзе былі вядомыя пад мянушкай Gucio. Яны былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2014 годзе.
Dzik-3 быў спецыяльна распрацаваны для патрэб іракскай арміі, дзе ён выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага бронетранспарцёра. Станам на 2006 год, было замоўлена 600 бронемашын Dzik-3 з магчымасцю павелічэння замовы да 1000 і больш.
Аператары
Сухопутныя войскі — Dzik-3
ARAS — Dzik-AT
SPAP — Dzik-AT
Сухопутныя войскі — Dzik-2
Заўвагі
Спасылкі Dzik на сайце вытворцы (en) Iraqis Take Lead in Tactical Ops With Up-Armored Vehicles (en) History of «Dziks» (pl)
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы