Аксамі́ткі прамастойныя (Tagetes erecta) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне Аднагадовая травяністая галінастая расліна вышынёй да 100 см. Сцябло прамастойнае. Галінкі рабрыстыя і апушаныя. Галінкі першага парадку адхілены ад галоўнага сцябла пад вострым вуглом і роўныя вышыні сцябла або даўжэйшыя за яго. Агульны выгляд мае адваротна-пірамідальную форму.
Лісце чаргаванае, перыста-рассечанае, на чаранках. Краі сегментаў ліста пілаватыя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ад светла-жоўтага да цёмна-аранжавага колеру, у адзінкавых кошыках дыяметрам 5—10 см на канцах галінак. Плод — сухая сямянка чорнага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна паходзіць з паўднёвых рэгіёнаў Мексікі. З пачатку XVI стагоддзя вырошчваецца ў культуры. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Выкарыстанне Дэкаратыўная садовая, лекавая і тэхнічная расліна.
Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны на марках