Алесь (Аляксандр Віктаравіч) Зарамбюк (нар. 5 ліпеня 1982, г. Масты) — беларускі грамадскі актывіст.

Біяграфія Нарадзіўся 5 ліпеня 1982 года ў Мастах. Скончыў музычную школу.

У 2003—2007 гадах дэпутат Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў. Пасля ўдзелу ў мясцовых выбарах КДБ завёў на яго крымінальную справу.

У 2010 годзе выехаў спачатку ва Украіну, а адтуль пераехаў у Польшчу. У 2012 годзе ўзначаліў новаствораны «Беларускі дом у Варшаве».

Узнагароды Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024).

Сям’я Жанаты, мае сына Якуба.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Беларусы ў Варшаве