Анастасія Андрэеўна Жук Жук А. А., Варыянтная форма імя.http://tavlay-library.by/ (11 сакавіка 1931, Рабковічы, цяпер Баранавіцкі раён — 2018, Баранавічы) — беларуская паэтэса, педагог.

Біяграфія Нарадзілася ў сялянскай сям’і.

Завочна скончыла спачатку Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, а затым Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Падчас вучобы працавала старшай піянерважатай у школе ў вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, а таксама настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах Баранавіцкага раёна.

З 1960 г. і да пенсіі выкладала хімію ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме Жук Анастасія Андрэеўна.

Творчасць Свае першыя вершы Анастасія Андрэеўна напісала ў перыяд з 1953 па 1957 гг. Гэта былі такія вершы, як «І. В. Сталіну», «Е. Лось», «Каханаму», «Горы Каўказа», «Раніца маёй вёскі».

Пачынаючы з 2002 г. вершы А. А. Жук сталі з’яўляцца ў друку: на старонках часопіса «Рэспубліка», газет «Інтэкс-прэс», «Наш край», «Шаг» і інш.

Зборнікі вершаў 2005 — «Дарогай жыцця…» 2006 — «Белыя крылы» 2009 — «След на земле» 2010 — «Гронка рабіны» 2011 — «Пад белымі крыламі» 2012 — «Паэтычныя брыганціны»

Зноскі

Спасылкі «Жук, Анастасія Андрэеўна (паэтэса)», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» Баранавічы паэтычныя, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі