VAB ( — «браняваная машына пярэдняга краю») — французскі бронетранспарцёр. Распрацаваны кампаніямі «Рэно» і «Савье» па замове французскай арміі. Серыйная вытворчасць VAB вядзецца з 1976 года, усяго было выпушчана больш за 5000 машын гэтага тыпу ў розных варыянтах, як на базавым двухвосевым шасі, так і на трохвосевым. Каля 4000 з выпушчаных экземпляраў паступілі на ўзбраенне французскай арміі, якая выкарыстоўвала іх у вайне ў Персідскім заліве, а таксама ў шэрагу міратворчых місій. Акрамя гэтага, VAB актыўна пастаўляецца на экспарт і складаецца на ўзбраенні прыкладна 15 іншых краін.

Мадыфікацыі VAB-VTT (4 × 4) — першы варыянт бронетранспарцёра, першапачаткова быў узброены адкрыта ўсталяваным на турэлі 7,62-мм кулямётам з бранявым шчытом STBV, пасля былі распрацаваны і прыняты на ўзбраенне паўкруглы шчыт SCR і трохбаковы шчыт CB52, якія забяспечвалі вялікую плошчу абароны стрэлка. VAB-VCI з вежай ТL20S (20-мм гармата з ручнымі прывадамі) VAB-VCI з вежай Dragar (25-мм гармата, экіпаж 8 чал.) VAB-VCI з вежай Т25 (25-мм гармата, экіпаж 8 чал.) VAB Reco — разведвальная машына VAB SAN (sanitaire) — браняваная медыцынская машына VAB PC (Poste de Commandement) — камандна-штабная машына VTM 120 (Véhicule Tracteur de Mortier) — 120-мм самаходны мінамёт VAB-HOT (VCAC «Mephisto», скар. ад ) — супрацьтанкавы варыянт з пускавы устаноўкай СТКР «Хот» (4 ракеты) і боекамплектам у 8 дадатковых ракет VBC-90 (Véhicule Blindé de Combat) — бранявік для французскай жандармерыі VAB NRBC — машына радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай разведкі

Экспартныя варыянты: VAB 4 × 4 VCI T.20 (Véhicule de Combat de l’Infanterie) — варыянт з вежай Т20 з 20-мм гарматай. VAB 6 × 6 ECH (ECHelon) — БРЭМ, перасоўная майстэрня і эвакуатар. Абсталявана невялікім пад’ёмным кранам для замены рухавіка ў палявых умовах. VAB 6 × 6 VPM 81 (Véhicule Porte-Mortier) — самаходны 81-мм мінамёт. VAB 6 × 6 2R2M — самаходны 120-мм мінамёт. VMO (Vehicule de Maitien de l’Ordre — машына для падтрымання парадку) — паліцэйская мадыфікацыя. Маса машыны 13 тон, экіпаж — 2 чалавекі і 10 дэсантнікаў. Абсталявана вежай TOI (Tourelle d'observation et Intervention) з вокнамі, абсталяванымі шклаблокамі з куленепрабівальнага шкла, дадаткова абароненых бронестворкамі; 7,62-мм кулямётам (з боекамплектам у 4000 патронаў); відэакамерай; пражэктарам і гранатамётам для адстрэлу дымавых або газавых гранат. Прадугледжана магчымасць ўстаноўкі бульдозерная нажа для расчысткі барыкад, шчыта для адцяснення натоўпу; лябёдкі; прылады для выдалення фарбы з лабавога шкла; прылады для распылення слёзатачывага газу; гучнагаварыцеля. Узмоцнена абарона выхлапной трубы ад наўмысных пашкоджанняў, устаноўлена абарона паветразаборніка рухавіка ад траплення палаючага бензіну з самаробнай запальнай бомбыЯн Хогг. Средства для борьбы с терроризмом. М., изд-во ЭКСМО-Пресс, 2001. стр. 142—143.

На ўзбраенні

Арменія – 50 адзінак, дагавор падпісаны ў 2023  — 45 VAB, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 238 — 32 VAB-TTT, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 257  — 14 VAB-RECO NBC, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 345  — 160 VAB, 4 VAB VPM81 і 24 VAB VCAC HOT, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 349  — 126 VAB усіх мадыфікацый, 18 VAB-HOT і 2 VAB-TT станам на 2024 годMilitary Balance 2024, с. 81  — 13 VAB на ўзбраенні арміі, яшчэ некалькі ў жанжармерыі, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 439 — зняты з узбраенняMilitary Balance 2007, с. 232  — 86 VAB VCT, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 340  — 11 VAB, станам на 2007 годMilitary Balance 2007, с. 284  — 9 VAB, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 457  — 45 VAB VCI, 320 VAB VTT і 20 VAB-ECH, станам на 2016 год — невядомая колькасць VAB, станам на 2016 годMilitary Balance 2016, с. 461 — 20 VAB, станам 2016 годMilitary Balance 2016, с. 357  — 14 VAB VCL і 9 VAB VDDA, станам на 2007 годMilitary Balance 2007, с. 239  — каля 1820 VAB, 40 VAB VOA, 26 VAB NBC, 64 VAB Milan, 113 VAB Akeron, 60 VXB-170 станам на 2024 годMilitary Balance 2024, с. 92 ЦАР — 10 VAB-VTT станам на 2018 годMilitary Balance 2018, с. 453  — 25 VAB-VTT, станам на 2018 годMilitary Balance 2018, с. 454 — больш за 86 VAB станам на 2024Military Balance 2024, с. 200

Заўвагі

Літаратура Французский колесный бронетранспортер VAB // журнал "Зарубежное военное обозрение", № 3, 1978. стр.107-108 T. J. O'Malley. Fighting Vehicles: Armoured Personnel Carriers and Infantry Fighting Vehicles. — Лондон: Greenhill Books, 1996. — 144 с. — (Greenhill Military Manuals). — ISBN 1-85367-211-4.

Спасылкі

http://military-informer.narod.ru/bron-VAB.html infuture.ru Перспективы оборонной промышленности Франции http://www.museum.ru/MUSEUM/bronem/bron33.htm

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі