Peugeot P4 — французскі вайсковы пазадарожнік.

Гісторыя

У канцы 1960-х гадоў ваенна-палітычнае кіраўніцтва Францыі прыняло рашэнне аб стварэнні новага аэратранспартабельнага чатырохмесцавага паўнапрываднага аўтамабіля падвышанай праходнасці для замены амерыканскіх джыпаў.

У сярэдзіне 1970-х гадоў быў абвешчаны тэндар на пабудову новага лёгкага ўсюдыхода (VLTT — ). У праграме ўдзельнічалі тры французскія вытворцы. Аб’ёмы былі недастаткова вялікімі для распрацоўкі ўласнай канструкцыі, і ніхто з іх не займаўся самастойнай распрацоўкай. Renault аб’яднаўся з Fiat, прапанаваўшы Campagnola з рухавіком Renault 20 TS. Peugeot супрацоўнічаў з Mercedes-Benz і Puch, прапанаваўшы ўласную версію G-класа. Citroën распрацоўваў мадэль пад назвай C44, якая насамрэч была мадыфікаваным Volkswagen Iltis. Аднак у сувязі з тым, што кампанія Citroën пазней была куплена Peugeot, у далейшай барацьбе ўдзельнічалі толькі Renault і Peugeot. Вайсковае кіраўніцтва абрала машыну распрацаваную Peugeot.

У 1978 годзе быў выраблены першы прататып. Пасля завяршэння выпрабаванняў у 1981 годзе машына была прынятая на ўзбраенне (для Сухапутных войск Францыі заказалі 15 тыс. адзінак)Франция // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 5, 1981. стр.79Франция // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 9, 1981. стр.40. У 1982 годзе першыя серыйныя аўтамабілі былі пастаўлены ў арміюGelände-PKW P4 (Frankreich) // "Armeerundschau", № 8, 1983. s.77.

Кузавы вырабляліся ў Грацы ў Аўстрыі. Яны прыбывалі на завод «Пежо» ў Сашо, дзе іх фарбавалі, усталёўвалі рухавік ад Peugeot 504 (2 л магутнасцю 79 конскіх сіл) і каробку перадач ад 604. Машыны таксама былі спрошчанымі ў параўнанні з цывільнымі версіямі Mercedes G-класа і адаптаваны да патрабаванняў французскіх вайскоўцаў. У 1985 годзе вытворчасць з Сашо была перанесена ў Мароль-ан-Юрэпуа на завод маркі «Panhard».

Пагадненне з Mercedes не дазваляла Peugeot экспартаваць P4 куды-небудзь, акрамя некаторых краін Афрыкі звязаных з Францыяй абароннымі дагаворамі. Была створана цывільная версія, але поспеху яна не мела: у 1986 годзе P4 каштаваў 190 000 франкаў, пры тым, што базавы Mercedes G-класа (2,3 літра, 125 к.с.) каштаваў 205 000 франкаў.

Апісанне

Аўтамабіль праходзіў выпрабаванні ў двух варыянтах: з бензінавым рухавіком ад Peugeot 504 і з 4-тактным 4-цыліндравым дызельным рухавіком магутнасцю 75 конскіх сіл. На ўзбраенне была прынятая версія з дызельным рухавіком.

Максімальная хуткасць руху — да 120 км/г (па шашы).

Запас ходу ў няўзброенай машыны армейскага ўзору ў стандартным варыянце выканання складае да 600 км па шашы (пры ўсталёўцы ўзбраення або абсталявання маса машыны павялічваецца, а грузападымальнасць і запас ходу памяншаюцца).

На пазадарожнік можа быць устаноўлена ўзбраенне (адзін ці два 7,62 мм кулямёта, адзін 12,7 мм кулямёт MIT50 альбо пускавая ўстаноўка супрацьтанкавых ракет «Мілан»), радыёстанцыя ці іншае абсталяванне.

На ўзбраенні Першапачаткова прадугледжвалася пастаўка для французскай арміі 15 000 машын, пазней заказ быў паменшаны да 13 500.

З 2006 года «P4» паступова замяняюцца на Ford Ranger, Technamm Masstech, Ford Everest і бронеаўтамабілі Panhard PVP. На базе Mercedes G-класа для спецпрызна створаны Panhard VPS.

У 2016 годзе кампаніяй «Renault Trucks Defense» распрацаваны P4 VIPAIR — варыянт мадэрнізацыі пазадарожнікаў-носьбітаў зенітна-ракетнага комплексу малой далёкасці. Шасі ўзмоцнена. Усяго з 2018 да 15 кастрычніка 2020 года для Узброеных сіл Францыі пераабсталявана 19 машын.

29 лістапада 2016 года Францыя перадала па праграме ваеннай дапамогі Узброеным сілам Камеруна дзесяць пазадарожнікаў Peugeot P4. Пасля 24 лютага 2022 года 120 машын былі перададзены па праграме ваеннай дапамогі Украіне.

Заўвагі

Спасылкі

P4