Nexter Aravis — паўнапрывадны ўсюдыход, распрацаваны французскай кампаніяй Nexter Systems.
Гісторыя Аўтамабіль распрацаваны на ўласныя сродкі кампаніі Nexter і створаны на базе шасі нямецкага грузавіка Unimog U5000. Прэзентаваны ў 2008 годзе на выставе Eurosatory.
У 2009 годзе міністэрства абароны Францыі замовіла пятнаццаць Aravis для інжынерных падраздзяленняў у Афганістане. Сума кантракту склала дваццаць мільёнаў еўра. Aravis абсталявалі дыстанцыйна кіраванай вежай з кулямётам калібра 12,7 мм.
Апісанне Вага машыны — 12,5 тон, максімальная хуткасць — 100 км/г, запас ходу — 750 км. Бранявік здольны перавозіць да 7 пасажыраў. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz Diesel і аўтаматычнай каробкай перадач.
Браня адпавядае стандарту STANAG 4569 4 узроўня, якая абараняе як ад кінэтычных снарадаў, так і для мін і аскепкаў.. Бранявік можа быць абсталяваны розным узбраеннем, у тым ліку 7,62 мм спараным кулямётамNexter’s ARAVIS awaits first customers, Jane's, 23 février 2009.
Варыянты Panhard WASP (7,62 мм кулямёт FN MAG) або WASP Milan-ER (FN MAG + супрацьтанкавая ракета Milan-ER). Kongsberg M151 (12,7 мм кулямёт M2 Browning або 40 мм аўтаматычны гранатамёт Mk19). Nexter ARX20 (20 мм кулямёт M621) — экспартны варыянт для Габона.
Эксплуатанты Trade Registers
Nexter décroche une commande de 12 véhicules blindés Aravis au Gabon Заўвагі
Спасылкі L'Aravis sur le site du ministère français de la défense L'Aravis sur le site de Nexter Fiche technique de l'Aravis
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі