Надзея Мікалаеўна Смірнова (нар. , Барысаў, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусі. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія У 11-гадовым узросце пачала займацца валейболам у ДЮСШ № 1 гарады Баранавічы ў трэнера Б. І. Букрэева. З 2006 года на працягу 7 сезонаў выступала за мясцовы «Атлант-БарДУ» у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 2013—2017 гадах гуляла за расійскі «Пратон» і грэцкі «Алімпіякос». У 2017 годзе вярнулася ў Беларусь, дзе падпісала кантракт са сталічнай «Мінчанкай».
У 2019 годзе пераехала ў Расію і на працягу сезона 2019/2020 выступала за чарапавецкую «Северянку».
У 2007—2008 гуляла за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі. З 2009 выступае за нацыянальную зборную краіны.
Спасылкі
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Алімпіякоса» Пірэй Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20