Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бялыніцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бялынічы, у будынку па Савецкай вул., 29.
Структура Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел ЗАГС; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Інспекцыя па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Старшыні з 3 кастрычніка 2022 года — Вольга Васільеўна Прыстромская
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Бялынічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Бялыніцкі раён