Deadline Hollywood (шырока вядомы як Deadline, а таксама Deadline.com) — амерыканскі вэб-сайт навін аб тэлебачанні і кіно, заснаваны Нікі Фінке як блог навін Deadline Hollywood Daily у 2006 годзе. Сайт штодня публікуе эксклюзіўныя забаўляльныя навіны. З 2009 года з’яўляецца брэндам Penske Media Corporation.

Гісторыя Deadline быў заснаваны Нікі Фінке, якая пачала пісаць серыю калонак у пад назвай Deadline Hollywood у чэрвені 2002 года. Яна пачала весці блог Deadline Hollywood Daily (DHD) у сакавіку 2006 года як інтэрнэт-версію сваёй калонкі. У 2006 годзе яна афіцыйна запусціла яго як сайт аб індустрыі забаў. Да 2009 году гэты сайт стаў адным з самых папулярных вэб-сайтаў Галівуду. У 2009 годзе Фінке прадала Deadline Penske Media Corporation (тады Mail.com Media) за сямізначную суму. З ёй таксама быў заключаны працоўны кантракт тэрмінам на пяць+ гадоў, які, паводле Los Angeles Times, складаў «мільёны долараў», а таксама частку даходу сайта. У верасні 2009 года URL быў зменены на deadline.com, а назва сайта стала Deadline Hollywood.

Зноскі

Спасылкі

Deadline Hollywood на сайце Penske Media Corporation

Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сайты ЗША Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Кінасайты