Уладзімір Лявонавiч Сянько (нар. , в Вішкавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Вішкавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, Дыпламатычную акадэмію ў Маскве.
Займаў розныя дыпламатычныя пасады ў апараце Міністэрства замежных спраў СССР.
З 1991 да 15 ліпеня 1992 года быў намеснікам Міністра замежных спраў БеларусіПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июля 1992 г. № 432 «Об освобождении В. Л. Сенько от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» . 3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у ПольшчыУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1701-XII «О назначении Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , адстаўлены 25 сакавіка 1994 года і адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрландыіУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 марта 1994 г. № 2889-XII «Об освобождении Сенько В. Л. от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Польша и назначении его Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии» . 8 чэрвеня 1994 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Ірландыя і Даніі па сумяшчальніцтвеУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 8 июня 1994 г. № 3081-XII «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Ирландии и Королевстве Дания по совместительству» .
З 28 ліпеня 1994 да 13 студзеня 1997 года быў Міністрам замежных спраўУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 1994 г. № 8 «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. № 31 «Об освобождении В. Л. Сенько от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь Беларусь» . 17 лютага 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 17 февраля 1997 г. № 154 «О назначении В. Л. Сенько Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португалии по совместительству» . На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 года, калі быў прызначаны паслом у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавораПрезидент Республики Беларусь Александр Лукашенко 7 апреля принял ряд кадровых решений. .
З 2012 па 2016 гады — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецыНародная Воля «Сянько вяртаецца» .
Узнагароды ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» , медаль «За працоўныя заслугі» (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» .
Сям’я Жанаты, мае двое сыноў.
Літаратура
Спасылкі Сенько Владимир, slounik.org Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Францыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іспаніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Партугаліі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бельгіі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Даніі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь