Сутыкненні на захадзе ДР Конга — серыя ўзброеных інцыдэнтаў з удзелам прадстаўнікоў этнасаў яка, тэке і кангалезскіх вайскоўцаў.

Храналогія

2022 год 9 чэрвеня ў вёсцы Масія-Мбэ ў сектары Батэке-Суд у Маі-Ндамбэ прадстаўнік народа яка быў паранены падчас збораў падаткаў на карысць правадыра тэке. Затым мясцовыя фермеры напалі на брата правадыра, які ў мэтах самаабароны застрэліў аднаго з іх. У адплату сяляне-яка падпалілі хаты.

Пасля прадстаўнікі народа яка ўтварылі апалчэнне «Мабонда». Яны аб’ядналіся вакол самаабвешчанага караля Адона Нкумбу.

2023 год 11 мая байцы «Мабонда» атакавалі населены пункт Нгума: адзін салдат і чатыры апалчэнца былі забітыяKinshasa conflict: one soldier and four militiamen killed , 12 May 2023. 29 чэрвеня яка зладзілі засаду на грузавік з тэке, забіўшы каля 20 мірных жыхароўIntercommunal Violence in Western Congo Kills Scores, 29 June 2023. 17 верасня трое салдат і 15 апалчэнцаў былі забітыя ў сутыкненні каля МулосіDRC: Suspected Mobondo militants clash with armed forces in Kwango Sept. 17.

Станам на верасень апалчэнцы кантралявалі 73 вёскіRapport d’evaluation des besoins humanitaires a Masia-Kwa: Province du Maï-Ndombe, Territoire de Kwamouth - En lien avec le conflit foncier intercommunautaire du Maï-Ndombe.

16 лістапада ўзброеныя сілы ДР Конга выбілі баевікоў з сёлаў Ншэмамфум і НселеKwamouth : l’armée libère deux villages des mains des miliciens Mobondo sur l'axe Kwamouth-Masiambio, 18 November 2023.

2024 год 7 студзеня атрады «Мабонда» занялі вёску Мбусі, забіўшы чатырох чалавек і параніўшы двух. Праз дзесяць дзён яны занялі вёску МенквоKwamouth : après dix jours d'occupation du village Mbusie, les Mobondo vident le village Menkwo, 17 January 2024.

23 студзеня каля 10 чалавек былі забітыя ў выніку нападу на вёску ў раёне Квамут, і яшчэ сем, як паведамляецца, былі забітыя ў правінцыі Кванго 2 лютагаConflict in western DRC simmers unnoticed amid rebel gains in the east, 23 February 2024.

13 ліпеня УС ДРК адбілі атаку баевікоў на вёску Кінселе. Загінулі 42 апалчэнцы, 9 салдат і адзін мірны жыхарKwamouth : les FARDC repoussent une attaque des miliciens Mobondo à Kinsele, Radio Okapi, 13 Juillet 2024Maï-Ndombe : plus de 50 morts après une attaque de la milice Mobondo à Kwamouth, Radio Okapi, 13 Juillet 2024.

2025 год 7 лютага ўрадавая армія адбіла напад на вёску Бунселе ў раёна Квамут, калі апалчэнцы Мабонда паспрабавалі вызваліць аднаго са сваіх лідараў, арыштаванага пры спробе даставіць ім боепрыпасы. Вайскоўцы забілі шасцярых баевікоў.

2 сакавіка ўрадавыя войскі захапіла штаб-кватэру апалчэння ў вёсцы Лвеме (Квамут), забіўшы восем баевікоў. Да 5 сакавіка УС ДРК узялі пад кантроль яшчэ пяць апорных пунктаў апалчэння на тэрыторыі Квамута, падчас чаго былі забітыя пятнаццаць баевікоў.

24 лістапада ў Нкане, тэрыторыя Квамут, у выніку канфлікту з-за права ўласнасці на зямлю паміж варагуючымі этнічнымі групоўкамі загінулі па меншай меры 14 чалавек. Некалькі салдат урадавых войск, дыслакаваных у вёсцы, былі абстраляныя баевікамі Мабонда, якія падчас адступлення забілі аднаго салдата і яшчэ трынаццаць мірных жыхароў.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Войны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты