Ніна Іванаўна Гілевіч (у дзявоцтве Кавалёва; , Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1971), дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася года ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці.
Скончыла ў 1956 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», пасля аспірантуру. У час вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Нілам Гілевічам.
У 1956—1957 гадах настаўнічала ў Кузьмінскай СШ Гарадоцкага раёна Віцебской вобласці, пасля працавала ў выдавецтве «Вышэйшая школа», выкладала на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт.
Памерла года. Пахавана на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя старажытнабеларускай мовы; мова і стыль мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў; беларуская дыялекталогія.
Сям’я У шлюбе з паэтам Нілам Гілевічам (1931—2016) мела адзінага сына Сяргея, які стаў хімікам. Ягоная жонка — гісторык, сын Багдан — матэматык, грае ў рок-гурце.
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі