Цьмянец клубняносны (Chaerophyllum bulbosum) — від шматгадовых раслін сямейства .

Апісанне Лісце двойчы-тройчы рассечанае. Корань верацёнападобны.

Асяроддзе пражывання Звычайны насельнік кустоў, засмечаных тэрыторый, палян, узлескаў.

Практычнае выкарыстанне Карані духмяныя, па форме нагадваюць моркву і маюць прыемны смак смажаных каштанаў. На Каўказе расліну ядуць сырой і смажанай накшталт бульбы. У Румыніі і Малдове маладыя далікатныя парасткі і лісце лічаць добрай зелянінай для полівак і зялёных супоў.

У 1846 годзе быў завезены ў Францыю, дзе на працягу многіх гадоў культываваўся на ўзроўні з бульбай.

Селекцыйныя працы гэтай малавядомай гародніны пачаліся ў сярэдзіне 1980-х. Мае культурныя сарты «Altan», «Véga», і «M4.10». Зараз вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

Галерэя

Літаратура

М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976—168 с. — С.70

Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Цьмянец Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе