І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў () — беларускі скульптар.
Біяграфія У 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.
Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску.
Творчасць
Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993), «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997), Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску, выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія). Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014), «Маці Божая» ў Мёрах, «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024). Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі