Мікалай Антонавіч Бакуменка (, г. Чаркасы, Украіна) — беларускі скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Чаркасах. Скончыў у 1962 годзе Адэскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Глебава, А. Бембеля, Г. Мурамцава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: «Манумент Перамогі» ў в. Сычкава Магілёўскай вобласці (у сааўтарстве з П. Цомпелем), помнік воіну-афганцу А. Плаціцыну на могілках у Мінску; скульптурнай кампазіцыі «Узімку», «Бацька Мінай», «Апошні кадр», «Вецер», «На Івана Купалу», «Партрэт У. Корш-Сабліна».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі