Іосіф Абрамавіч Шульман (—) — беларускі рэжысёр дакументальных, навукова-папулярных і ігравых фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Член УКП(б) з 1940 года.
Біяграфія З 1930 года пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага тэхнікума працаваў настаўнікам у вёсцы Мілашоўка Магілёўскай вобласці. У 1936 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа і стаў рэжысёрам кінастудыі «Савецкая Беларусь» (цяпер «Беларусьфільм»). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў штурманам і стралком у ВПС. 24 кастрычніка 1941 года цяжка паранены.
У 1980 годзе яго сын эмігрыраваў у Канаду. Для ўладаў гэта было здрадай. Яго выклікалі ў ЦК, пазбавілі ўсіх званняў і рэгалій і забаранілі займацца сваёй прафесіяй. Яму рэкамендавалі не размаўляць з сынам.
Ён эміграваў з СССР, з’ехаў у Аўстралію з сям’ёй дачкі, дзе і прайшлі яго апошнія гады.
Узнагароды заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). ордэн Айчыннай вайны I ступені (13.6.1945) ордэн Чырвонай Зоркі (31.12.1942) медаль «За адвагу» (22.11.1942)
Фільмаграфія (1956) «Зялёныя агні» (разам з Сяргеем Сплашновым) (1959) «Строгая жанчына» (1960) «Чалавек не здаецца» (1964) «Крыніцы» (1966) «Чужое імя»