Джон Майкл Франкенхаймер (; , Куінс, Нью-Ёрк — , , Каліфорнія) — амерыканскі кінарэжысёр, лаўрэат 14 розных кінаўзнагарод, аўтар 30 поўнаметражных мастацкіх фільмаў і больш за 50 тэлефільмаў.

Біяграфія Джон Франкенхаймер нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і яўрэя, які эміграваў з Германіі, Вальтэра Марціна Франкенхаймера і ірландкі Хелен Мары (Шыдзі). Джон быў каталіком.

Джон пачаў цікавіцца кінематографам у раннім узросце, а сур’ёзна задумаўся аб рэжысёрскай кар’еры падчас службы ў ВПС. Неўзабаве ён зьняў свой першы дакумэнтальны фільм. Тады ж ён пачаў вывучаць тэорыю кіно.

Сваю рэжысёрскую кар’еру Франкенхаймер пачаў на тэлеканале CBS. На працягу 1950-х ён стаў рэжысёрам больш за 140 эпізодаў серыялаў «Тэатр 90», «Кульмінацыя!», «Небяспека» і інш. Паступова над тэлевізійнымі праектамі Франкенхаймер стаў працаваць усё менш, і з 1961 гады заняўся выключна поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі.

Джон Франкенхаймер памёр ад інсульту ў бальніцы Седарс-Сінайскім медыцынскім цэнтры ва ўзросце 72 гадоў.

Фільмаграфія «Выклік» (1982)