Мірон Антонавіч Бобер (нар. , в. Далёкія, Лідскі павет) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Далёкія Лідскага павета. Скончыў у 1964 годзе БДУ, дзе і працаваў на кафедры гісторыі КПСС. З 1974 г. выкладае ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая дзейнасць Вывучае рэвалюцыйныя і дэмакратычныя рухі моладзі ў Заходняй Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў негуманітарных ВНУ. Адзін з складальнікаў і аўтараў каментароў да зборніка дакументаў і матэрыялаў «Рэвалюцыйны авангард працоўнай моладзі Заходняй Беларусі» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі» (часткі 1-2, 1998), «Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі» (2003, з М. П. Саўко, В. І. Карнацкай і інш)
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім раёне