Служба парадку (, скар. «OD») — разнавіднасць падраздзяленняў дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха, так званых, «хіві», якія дзейнічалі на акупаваных тэрыторыях СССР у тылавым раёне групы армій «Цэнтр» на ўсходзе Беларусі, у Смаленскай і Бранскай абласцях, сфармаваных з мясцовага грамадзянскага насельніцтва, у асноўным, з ліку беларускіх нацыяналістаў, а таксама ваеннапалонных савецкіх грамадзян і эмігрантаў беларускага паходжання.

У групе арміі «Поўнач» атрады «хіві» былі вядомыя як «мясцовыя баявыя злучэнні» (), а ў групе арміі «Поўдзень» як «дапаможныя ахоўныя часці» ().

Галоўнымі арганізатарамі мабільных атрадаў Службы парадку, якія дзейнічалі ў тылавым раёне групы армій «Цэнтр», сталі эмігранты Д. Касмовіч і М. Вітушка.

У мэтах прыцягнення насельніцтва да антыпартызанскай барацьбы выкарыстоўваліся такія меры, як вызваленне ад павіннасцяў і падаткаў, забарона рэквізіцый. З мясцовых былі арганізаваны конныя і пешыя атрады па 100—150 чалавек, камандзірамі якіх прызначаліся афіцэры, спецыяльна вызваленыя з лагераў ваеннапалонных. Паступова фармавалася сістэма аховы важных аб’ектаў, стваралася сістэма паліцэйскіх батальёнаў.

Заўвагі

Спасылкі Отрывок из книги Восточные добровольцы в вермахте, полиции и СС Статья Вспомогательная полиция на bka-roa.chat.ru

Катэгорыя:Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Дапаможная паліцыя