Каспійская нерпа, каспійскі цюлень (Pusa caspica) — від марскіх млекакормячых з сямейства .
Эндэмік Каспійскага мора. Узімку, ранняй вясной і позняй восенню мігруе ў паўночную частку мора, дзе на льдах ўтварае скапленні, шчэніцца і ліняе, восенню заходзіць у вусці Волгі і Урала, да Валгаграда і ўверх па плыні Урала на 200 км, вясной перамяшчаецца на поўдзень. Трымаецца статкамі.
Адным з асноўных негатыўных фактараў, якія вядуць да скарачэння віду, з’яўляецца забруджванне мора.
Агульная характарыстыка
Даўжыня цела 120—148 см, маса складае парадку 50—60 кг. Памеры самак і самцоў прыкладна аднолькавыя. Афарбоўка цела амаль аднакаляровая шэра-бураватай з карычневымі і цёмнымі плямамі. Для дарослай жывёлы тыповыя шматлікія плямы няправільнай формы і рознай велічыні.
Палавой сталасці дасягаюць на 5—7 годзе жыцця. Перыядычнасць размнажэння складае 2-3 гады. Цяжарнасць доўжыцца каля 11 месяцаў. Самка ў прыплод прыносіць адно шчаня, двойня бывае вельмі рэдка. Жыве да 50 гадоў.
Пры здабыванні ежы здольны апускацца на глыбіню да 80 м. Аснову ежы складаюць касяковыя віды рыб, у асноўным, кількі, каля 1 % у рацыёне цюленя прыпадае на ракападобных.
Арэал і колькасць
Віду ўласцівая міграцыя з паўночнай часткі мора ў паўднёвую. У халодную пару года асноўная папуляцыя сканцэнтравана ў Паўночным Каспіі, а ў цёплы час года цюлені мігруюць у сярэдні і Паўднёвы Каспій.
У пачатку XX стагоддзя ў Каспійскім моры жыло да 1 мільёна цюленяў. Да 1989 года колькасць скарацілася да 400 тысяч асобін, у 2005 — да 110 тысяч, 2008—100 тысяч, 2019 — 43 — 66 тысяч.
У пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў туркменскай частцы Каспійскага мора насяляла да 15 тысяч асобін, большасць на востраве Агурчынскі. У 2007 годзе супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута пустыняў, расліннага і жывёльнага свету Міністэрства аховы прыроды Туркменістана па выніках праведзеных палявых экспедыцый ацанілі колькасць цюленя ўсяго ў 1 тысячу асобін.
У ліпені 2020 года пасля выпадкаў жорсткага абыходжання з цюленямі ў Мангістау, Міжведамасная заалагічная камісія па пытаннях рыбнай гаспадаркі прыняла рашэнне аб унясенні Каспійскага цюленя ў Чырвоную кнігу Казахстана.
Згодна з прыблізнай ацэнкай, колькасць папуляцыі не перавышае 70 000 асобін, пры гэтым дакладных даных пра гэта няма.
Масавая гібель у 2022 годзе Па дадзеных на пачатак снежня 2022 года, у Дагестане было выяўлена загінулымі больш за 1700 асобін. Паводле ацэнкі спецыялістаў з Каспійскага прыродаахоўнага цэнтра, на момант выяўлення жывёлы былі мёртвыя каля двух тыдняў. Выявіць іх гібель атрымалася дзякуючы таму, што тушы загінулых цюленяў былі выкінутыя штормам на бераг.
Пазней, па дадзеных, апублікаваных BBC, колькасць знойдзеных загінулых асобін павялічылася да 2500 жывёл.
Найбольшая колькасць туш загінулых жывёл была знойдзена ў раёне Юзбаша, а таксама паміж вусцямі рэк Сулак і Шураазень (Шурынка). На думку кіраўніка Распрыроднадзору С. Радзівонавай, прычынай гібелі 2,5 тысяч чырванакніжных цюленяў на ўзбярэжжы Каспійскага мора ў Дагестане маглі быць выкіды прыроднага газу, у выніку чаго яны маглі пацярпець ад гіпаксіі. Старшы выкладчык кафедры акіяналогіі геаграфічнага факультэта МДУ Сяргей Мухаметаў лічыць, што прычынай гібелі жывёл мог стаць выкід метану ў выніку сейсмічнай актыўнасці, пасля чаго цюлені задыхнуліся. Паводле расійскай журналісткі Юліі Латынінай, жывёлы таксама маглі загінуць з-за атручвання ракетным палівам.
У культуры
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Позвоночные животные России: Нерпа каспийская ЦОДП — Каспийский тюлень
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Марскія млекакормячыя Катэгорыя:Сапраўдныя цюлені Катэгорыя:Жывёлы на марках