Нью-Мексіканскі высакагорны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лас-Вегас у штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1893 годзе як настаўніцкая школа, універсітэт сёння мае галоўны кампус у Лас-Вегасе і спадарожнікавыя кампусы ў Санта-Фэ, Альбукерке, Рыа-Ранча, Фармінгтане і Розуэле. Вучэльня мае сярэдні штогадовы штат студэнтаў у прыкладна 3 тысячы асоб і прапануе мноства праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў шасці школах і каледжах, а таксама праз інтэрнэт.

Структура Школа сацыяльнай працы Школа бізнесу, медыяў і тэхналогій Каледж мастацтваў і навук Школа адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Мексіка

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нью-Мексіка